Я хочу...

                *  *  *   

Я хочу уліцца ў цябе струменямі,
Працяўшы наскрозь, агарнуўшы наўкол.
Сустрэцца аднойчы ў прызначанай браме,
Крануўшы нясьмела мармуравы дол.

Я мушу адбіцца ў лёсе праменьнем,
Нязгаданным неяк у тым гушчары,
Адмовіцца й адцурацца сумненьняў.
Калі ўжо пасьці, то дык да гары!..

Я крочу няўпэўнена, але наўмысна.
Ці побач надзея – сьляпы павадыр?
А памяць хавае пяшчотныя рысы...
Зацягвай хутчэй непазьбежны мой вір.
                15.02.2001г.
              Р.S. У гэтым нейкая недарэчнасьць –
                Мая спрадвечная супярэчнасьць.   


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →