Сьветлай зорачкай...
1.
Сьветлай зорачкай,
імгненьнем шчырасьці,
Самотай-гораччу,
ды прагай літасьці
Намалюй сусьвет,
адчыні акно.
Горкі запавет –
прэч! Сьвяці адно...
2.
Нібы анел агарні мяне
тонкай пяшчотай,
Подыхам сьветлае мроі
акрэсьлі абрыс.
Я адгукнуся і лёс той
прыму з асалодай.
Больш не жадаю разбіцца,
сігаючы ўніз.
3.
Бывай!
Сустрэнемся з табою –
будзе май.
Бывай!
Кавалачак нябес
крылом птушыных зграй,
Адкуль праменьнем сонечным
гучыць твае: “Бывай!”
Я адхілю спакусы і адчай
і прывітаньнем можа
стане некалі:
“Бывай...”
4.
Неназоўная чысьціня,
Летуценнае й сьвятое,
Невымоўная назва ў днях,
Немагчыма сказаць пра тое.
16.01.2001г.
Свидетельство о публикации №117030408091