Наш Пралетарскi гурт
А мы сваім гуртам сядзім на бярвеннях ля нашай хаты, вырашаем нацыянальнае пытанне. Хто рускі, хто беларус. Я гучна заяўляю: “А я не руськая! Я з дзядзькам Арсэнам жыла!” Усе рагочуць. Арсэн Карпавіч Аксузьян – малады інжынер маслазавода, якому разам з нашай маці далі фінскі домік на дзве сям’і, дзе мы разам і жылі, пакуль не пабудавалі свой дом.(Бацькі сябравалі з ім і яго жонкай Валянцінай усё жыццё.)
Вось да нас нават не ідзе – плыве – Надзька з паўлітровай бутэлькай кісялю, якую ўпрыгожвае велічэзная жоўтая соска з ладнай дзіркай. Надзьцы шэсць год, але піць інакш яна не ўмее. (Ці не хоча?) Абсмяялі! Цяпер з соскі п’е толькі дома.
І нічога смачнейшага не было за скібку – лусту хлеба , змочаную у поўным вядры вады, што стаяла ў сенцах, а затым (употай ад бабы) абвалянай у мяху з цукрам у каморы; або палітую алеем і густа пасыпаную соллю ці цукрам. Вы спытаецеся: ”Чаму не з варэннем?” На яго не хапала часу, бо трэба лучынкамі ці трэсачкамі мераць глыбіню дзірачак, што пакінулі абцасы дарослых “нявест”, на нашай вулічнай “Пралетарскай” сцежцы або бегчы на Харпучанку праз луг з калючым дзядоўнікам купацца ці лавіць марляй рыбу паўз берагі. А аднойчы нейкім кашом у канаве нават ўюноў налавілі!
Чым яшчэ былі заняты нашы дні? Ну вось раз гулялі ў “пажарнікаў”. Хацелі вогнішча раскласці на лузе за гародамі, ды надвор’е вільготнае было, нічога не атрымлівалася.Падсунуліся бліжэй да плоту, але трава толькі дымілася. Валька падбадзёрвае ўсіх: ”Не хвалюйцеся, наш тата ў пажарнай працуе!”Але дым быў. А агню – не. Змерзлі, плюнулі дый разышліся. А раніцай мы даведаліся, што наша вогнішча за вечар, відаць, падсохла і, разгарэўшыся, падпаліла плот, пад якім мы сядзелі. Дык ноччу ў сапраўдных пажарнікаў гулялі Людка і Лёнік Камаровы, бо іх бацькі разбудзілі і прымусілі прымаць удзел у ліквідацыі пажару. А то яшчэ нашы сябры-суседзі гулялі ў “рыбака і рыбку”. Рыбкай, зразумела, стала Людка, а наша мама выцягвала з яе губы кручок ад вуды, на якую яе злавіў старэйшы брат.
Мы вельмі любілі займацца спортам: усе разам , усім нашым вулічным гуртам вучыліся бегаць. Спаборніцтвы пад кіраўніцтвам трэнера з суседняй вуліцы праходзілі як па бегу на хуткасць, так і з перашкодамі. Як звалі трэнера, я не памятаю, але добра ведаю, што рогі, капыты і барада ў гэтага казла былі сапраўдныя.
Свидетельство о публикации №117030400769
Прадмова да «Дудкі беларускай»
"...шмат гдзе быў, шмат чаго відзеў і чытаў: і праканаўся, што мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая. Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы."
Лариса Винникова 2 04.03.2017 01:55 Заявить о нарушении
одни ц и еше по российки надо разговаривать
та россияне и читать такое не захотять вам
извините
Недайбог 04.03.2017 02:30 Заявить о нарушении