А раптам нашы позiркi сустрэнуцца?
Калі ёсць на свеце Бог, і ён сочыць за ўсім, што творыцца на зямлі, то ён праз белую пену аблокаў і ігольчата-празрыстыя хваёвыя лапы можа разгледзець маленькую кропачку. Дзяўчынку, што ляжыць спінаю на мяккай ад ігліцы і моху цёплай зямлі. Цікаўныя вачаняты назіраюць за размераным танцам верхавін велічных соснаў. Уся яе істота ўспрымае няўлоўныя гукі: уздыхі лесу, перамовы птушак, зумканне нябачных кузурак. А думкі яе імкнуцца туды, вышэй, за белую пену аблокаў: ” Калі там жыве Бог, можа, і ён зараз ляжыць на мяккіх аблоках і глядзіць сюды, на мяне. А раптам нашы позіркі сустрэнуцца?”
Рецензии