Чамусцi так сумна
Быць можа, чагосці ў жыцці не стае,
Хоць сонейка свеціць, хоць цёпла ўжо стала,
Аднак яно душу жа не саграе.
Чамусці няма надвячорак размовы,
Маўчанка, самота, ды й нейкі разлад,
Не ладзіцца нешта ўжо і работа,
Куды захіліла, маё ты жыццё?
Чамусці так сумна, быць можа ўсё проста,
Быць можа ўжо досыць навокал глядзець,
Даць волю пачуццям, паслухаць свой розум,
На хвалях вятрыска па свеце ляцець!
Свидетельство о публикации №117030411335