***

Ты паслухай мяне, мой далёкі нашчадак,
У сівым тумане ці ля спеўных крыніц,
Дзе цвітуць па вясне дрэвы майскага саду,
Што жыццём вечных дум таямніча звініць.

Ты паслухай вясну, дзе шапочуцца дрэвы,
Каб нашчадкам сваім усю праўду сказаць
Аб Айчыне, аб лёсе, аб мове і веры,
Ад якой заіскрыцца на твары сляза.

Ты паслухай зямлю, што вачамі матулі
Сустракае цябе і праводзіць у шлях.
Яна думкі твае абагрэе, прытуліць,
Каб надзея дарогу у цемры знайшла.

Чуеш? -- Маці-зямля размаўляе з народам:
Навучае ўсіх нас шчырай мудрасці дзён.
Яна кліча здаля тых, хто цэніць свабоду
Да якой мы цяпер усе разам ідзём.

Паяднаныя мы правааслаўнаю верай.
Той надзеяй, што вечна яднала народ,
Каб сляды на расе і дарога наперад
Не спазналі на шляху сваім перашкод.


Рецензии