Адказнасць
Прашу:дакраніся да сэрцаў людскіх,-
Ірвуцца ўсе струны,а болю так многа...
Ты храм адраджай у далонях Сваіх.
Прыйшла да Цябе я з пакутай жаночай,-
Дастаўся сумотны,нялёгкі мне лёс.
Даруй,каб з надзеяй заўжды толькі крочыць
І веру нясці па жыцці да нябёс.
Душа на дасягнутым не застанецца -
У думках я мару краіну абняць.
Твой веліч блакіт не паўторным здаецца
І Боскія думы жадаю пазнаць.
Гляджу без сумоты і маю прычыны,
Малюся за дзетак.за родных сваіх.
Імкнуся любові,нябёснай Айчыны,
Адказ я трымаю прад Богам за іх.
22.10.2015.
Свидетельство о публикации №117022207465
Марина Владимировна Свиридова 22.02.2017 18:03 Заявить о нарушении