След паэта

Калі ў мяне спытае ўнук ці параўнук:
Які ты след пакінуў для людзей?
Я пакажу яму на сэрцы рану,
Што мой народ да веры павядзе.

Без веры жыць ніхто не мае права.
Жыць без Радзімы -- пахаваць сябе
І ў ланцугі закуць вясновы ранак,
І сейбіта не ўбачыць на сяўбе.

Я веру, што пасеянае слова,
Нібы зярнятка ў думках прарасце
І стане для народа той асновай,
Што з вераю адродзіцца ў Хрысце.


Рецензии