Малюся
За што лёс адрынуў пачуцці мае?
Я зноўку шукаю жыццёвага сэнсу,
Якога сягоння ўсім нам не стае.
Іду па дарозе да маці-айчыны,
Каб ёй спавядацца ў любові сваёй.
Бо як без любові гарэць мне лучынай
І як без яе мне суцешыць свой боль.
Ён кратае думкі і сэрца трывогай,
Спакойна заснуць па начах не дае.
Малітвы свае пасылаю да Бога,
Якога сягоння ўсім нам не стае.
Малюся за росквіт і веліч Айчыны,
За веру дзядоў і бяспамяцтва час.
Малюся, як продкі калісьці вучылі,
Каб веры агонь у душы не пагас.
Свидетельство о публикации №117022205903