Я табой, Радз ма, ганаруся
Бо патрачу зноў немала сіл.
Я табе аддам ўсё дарагое,
За гады жыцця што накапіў.
Я табой, Радзіма, ганаруся!
Усхваляю ўсюды дзе б ні жыў.
Лёгкая усмешка грээ вусны,
Калі ўспамінаю шэлест ніў;
Вузкую дарогу па-за плотам
Бацькаўскае хаты на ўскраі;
Мяккі свіст аіра на балотах
І буслоў павольных на раллі.
Шмат сяброў з другіх краінаў света
Ведаюць пра мой радзімы кут.
І, нават, пра тое, што сёлета
Мой народ пазбавіцца пакут:
Са сваіх плячэй ён скіне ношу --
Наіграўся, бы дзіця з агнём.
І не згодны, каб жыццё ўсё горшым
Выглядала з кожным новым днём.
Будзе шмат патрачана цярпення…
Можа хто не дажыве да дня,
Калі шквал народнага кіпення
Ўсю сістэму прапячэ да дна.
Я табой, Радзіма, ганаруся!
Я народ твой -- не чужы які.
Зараз толькі трохі прыбяруся
І застанешся ты чыстай на вякі.
22 лютага 2017 года
Свидетельство о публикации №117022201241