Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы -- свята для ўсіх тых,
Хто ўратаваў яе ад Курапатаў.
Ліецца дум крынічных тых матыў,
Што мой народ з той песняю сасватаў.

Без мовы жыць, як маці пахаваць
І кожны дзень маўчаць каля магілы.
А ноччу слухаць, як крычыць сава
І адбірае крыкам твае сілы.

Без мовы жыць -- забыць, што мы --народ
Сваёй зямлі: цнатлівай Беларусі.
Бо мова -- гэта думак калаўрот
І сцяг надзей, якім я ганаруся.

Імчацца тыя думкі да людзей,
Кранаюць сэрцы шчырасцю матулі.
Як добра, што сягоння мовы дзень
І што яго не закранулі кулі. 


Рецензии