Добрай ночы!

ДОБРАЙ НОЧЫ!

Баю-баю,
Лю-лі, лю-лі, –
Гэта песенька матулі.
Закрывайце, дзеткі, вочы.
Добрай ночы, добрай ,
Добрай ночы, добрай ночы.

Спіць над лесам
Аблачынка.
Засынай,
Мая дзяўчынка.
Добрай ночы,
Добрай ночы, –
Засынай,
Мой любы хлопчык.

Дзед Баюн не спачывае,
Калыханку дзеткам бае.
Засынайце,
Калі ласка.
Вам прысніцца ўночы,
Вам прысніцца ўночы
Казка.

Спіць над лесам
Аблачынка.
Засынай,
Мая дзяўчынка.
Добрай ночы,
Добрай ночы, –
Засынай,
Мой любы хлопчык.


Музыка Зміцера Яўтуховіча.
 
Выканаўцы Багдан Андрусішын (ЗША), Леанід Барткевіч, Валерый Дайнека, "Песняры",
Іна Афанасьева, Дмітрый Бычкоўскі (ЗША) і іншыя.

Прэм'ера песні адбылася 28 лістапада 1989 г. у перадачы "Вячэрняя казка" Беларускага радыё.
Песня гучала ў эфіры ў выкананні розных выканаўцаў на працягу 26 гадоў больш за 4000 разоў.
Цэлыя пакаленні беларускіх дзетак засыналі пад песню "Добрай ночы".


Можна паслухаць у інтэрнэце, на сайтах "Песняроў" і шматлікіх серверах.

Перакладзена на русскую, ангельскую мовы.


Рецензии
Прыгожая, пяшчотная калыханачка. Спявала сваiм дзеткам, спадзяюся, што некалi буду спяваць унукам.

Марина Мишакова   05.06.2017 18:33     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.