Наказ

Як подых вольных аблакоў,
Як птушак ранішнія спевы,
Так пралятае ўсё жыццё,
Дзе ноч змяняе дзень і вечар.

У ім нямала розных з'яў,
Такіх прыемных, як каханне,
Дый пацалункаў у вуста,
Дый першых казачных прызнаннеў.

Аднак, насуперач усяму,
Нямала ў ім і дзён няпростых,
Дзе вельмі цяжка жыць дваім,
Дзе вельмі шмат пытанняў розных.

Адзін стары мне даў наказ,
Хацеў бы ім я падзяліцца,
Хай будзеш праў ты сотню раз,
У каханні трэба паступіцца!!!


Рецензии