Цiхi шэпат сыходзячых крокау...

ЦІХІ ШЭПАТ СЫХОДЗЯЧЫХ КРОКАЎ...

Ціхі шэпат сыходзячых крокаў...
Плач жалейкі - сумлення слёзы...
Ні святла, ні цяней навокал,
Забыліся ў сне бярозы...
Ціхі шэпат сыходзячых крокаў...
Крокаў лёсу, крокаў жыцця -
Па сцяжынцы зямной шырокай -
Да нябесных прастораў Айца...

19.02.2017 г.


Рецензии