Письмо счастья

Ты чаго гаруеш, Насця?
- Атрымала пісьмо шчасця,
Заплаціць падатак трэба,
Каб  ўдосталь было хлеба
Ў дзяржаўных дармаедаў.

Адкрасціся як ад бедаў?
Дзе ўзяць мне тыя грошы?
Галаву ўжо з,елі вошы
Мне ад гэтае турботы,
Бо няма ў мяне работы.

Разваліліся заводы
І каторыя ўжо годы
Ў заняпадзе ўсе калгасы,
Мы праелі ўсе запасы.
Як скажыце мне пражыць?

Унутры ўсё дрыжыць.
Я ад травеня да жніўня
Агуркі палола ў Іўі,
Ды на рынку прадавала
І тым дзетак гадавала.

У дзяржавы не прасіла,
Дык чаму ж яму ня міла?
І чаму я тунеядка?
На душы так гідка, гадка!
Закіпае ў сэрцы злосць

Ну, трымайся, ягамосць,
Аддадзім табе мы  транш,
Выйдзем дружна ўсе на марш!


Рецензии
Добры верш! З падзякай, Уладзимир.

Владимир Михайлович Крюков   20.02.2017 21:13     Заявить о нарушении
І Вам дзякую за разуменне гэтай праблемы.
З павагай
Таццяна

Чабарок   20.02.2017 21:35   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.