А ты знаеш...
Зусім блізка,
Праз некалькі тысяч светлавых гадоў
паміраюць планеты,
зоркі,
зорныя сістэмы,
цэлыя галактыкі...
Сплятаючысь у нейкай невытлумачальнай віхуры,
ўсе яны там паміраюць...
Пакуль я пісаў гэта,
памерла яшчэ сотня...
Пакуль ты чытаеш гэта,
Незлічоная колькасць зорак ужо назаўжды пагасла,
Але...
Ты яшчэ можаш іх убачыць.
Зірні угару-
Вось яны,
Глядзяць на цябе нібы нічога не адбылося,
Нібы ўвогуле нічога і не было:
Ні гэтай віхуры,
Ні гэтай размовы,
Ні гэтага верша...
Свидетельство о публикации №117021810418