Як хацеу мой татачка блiноу

Як хацеу мой татачка блiноу
ды, канешне, дзяруноу,
дзе ж было мне адказаць -
бегла бульбу абiраць.
Ix на тарачцы я надзiрала,
шчопцю солi дабауляла,
зусiм соку  не злiвала,
лыжкi дзве мукi усыпала,
а яшчы для смакаты  -
рэзала цыбулiнкi са тры,
што драбненька шаткавала
ды у далонямх  размiнала.
А затым, палiла печ дравамi,
што прынесены рукамi,
каб агеньчык быу жывы
ды румянiу бы блiны;
сала на вiдэлец я нiзала
i патэльню шмаравала –
каб блiночкi адставалi.
Удавалiся заужды, дранiкi маi -
замяшаны  на любвi,
быццам, сoнейка кругi,
што  гарачыя з пячы,
iх хапалi i браты.
А яшчэ, пяклася  щкварка,
верашчака з малака i яйка,
падавалася й хатняя смятанка -
выбiрай, твая жаданка.
Дзякуй, татачка казау
ды з усмешкай цалавау.


Рецензии