У санаторыi
Дзе лес за возерам глухі,
З бярозай дзе сплялася хвоя,
Сустрэлісь нашыя шляхі.
Яны сыйшліся волей лёсу –
Наўмысна іх ніхто не клаў.
А можа гэта ад нябёсаў?
Ўсявышні гэтак скіраваў?
І хай халоднае надвор'е
Збянтэжыла спачатку нас,
Мы ўсё ж палепшылі здароўе –
Пазагаралі нейкі час.
Прымалі ванны, працэдуры,
Пілі ваду і з траў настой,
Ды кожны пад сваю натуру-
Наладжваў для душы настрой.
Хто ў лес хадзіў і летуценны
Быў там з прыродай сам-на-сам,
А хто, схаваўшыся за сцены,
Цадзіў гарэлачны “бальзам”.
Пасля вячэры дыскатэка
Збірала ўсіх у шчыльны круг.
І лепш, чым лекамі аптэка,
Аздараўляла цела, дух.
Але ж вядома, што бясконца
Адпачываць няма калі.
Хай і другіх аблашчыць сонца
У гэтым вось кутку зямлі...
Свидетельство о публикации №117021506527
Анна Атрощенко 22.07.2017 16:38 Заявить о нарушении