Мая родная мова
З беларускага слова,
З песні, казкі сатканая ты.
З клятвы, прыказкі мудрай,
З нашых святаў і будняў
І з таго, аб чым шэпчуць жыты.
Мая родная мова,
Майго лёсу аснова,
Светлай думкі высокі ўзлёт.
Будзь заўсёды жывою
І ляці над зямлёю,
Будзеш ты, значыць, будзе народ.
Мілагучная мова,
Тваё цёплае слова
Доўга ў сэрцы маім будзе жыць.
Ты ад самай калыскі
Была роднай і блізкай-
Мне ніколі цябе не забыць.
Свидетельство о публикации №117021400107
Пішыце часцей на ёй(нашай мове), яна чакае і адклікаецца трапяткім сэрцам.
З цеплынёй успрымання і павагай,
Ядвига Довнар 30.10.2021 10:49 Заявить о нарушении