13, 02, 2017

Я сёння пра каханне... Маю бо імпэт! Люблю сусвет! Люблю яго святыя мэты зрабіць жыццё людзей цікавым , светлым, дзе розум з роздумам квітнеюць, дзе людзі багацеюць... і на душу, і на кішэні.
Дык хто перашкаджае нам ісці па гэтым сцежкам пратаптаным? Сказала б, нават, аўтабанам. На Захад нам глядзець наканавана! А мы ў падлогу пялімся , у багну , як тыя ўшчэнт загнаныя бараны. Прыходзь , сусед, на Плошчу ! Пагамонім! Распавяду табе, дзе ў карак не пагоняць, калі ўжо станеш ты зусім- зусім нямоглым. Дзяржава абароніць. І грошы , што не маеш, не спагоніць . Наадварот... усё наадварот ...Гарантам будзе бел-чырвона - белы сцяг з Пагоняю!


Рецензии