Абярэг

Дзявочы убор апранула,-
У поле душа пацягнула,
Дзе ў белых пялёстках рамонак,
"Лявоніху" - грае гармонік!

Кашуля бялюткая ззяе, -
Чырвонаю вышыўкай грае.
Спадніца,зямлю чуць кранае:
Мяне абярэг зберагае.

Пярэднік расшыты ўзорам,-
Як шлях,што вядзе нас да зорак.
Вяночак і стужкі на вокал.
Каруначкі радуюць вока.

Бабульчын убор мне на шчасце
Дарыла матулечка Насця.
Святыню,як памяць жывую,
Унучцы сваёй падарую.
04.08.2016.


Рецензии