Сцяжына месяца
* * *
Мне самотна крыху,
Шлях мой -- да крыніцы...
Месячык паціху
П'е са мной вадзіцу.
Дрэмле дом за полем,
Спяць і аканіцы...
Радасць разам з болем
Рэжуць, бы нажніцы.
Пад гарой дарога,
Цераз рэчку -- мосцік.
Пройдзе вёсен многа,
Стану я тут госцей...
Маці ля акенца
Сядзе на хвіліну,
Вунь, віе ў азерцы
Месячык сцяжыну!
Не забыць, як плача
Кнігаўка над полем,
Як за гаем скача
Сонейка ў прыполе.
Мой перевод с русского языка. Фото интернет.
Свидетельство о публикации №117021008238
стану я тут госцей..."
Радасць і боль, смутак і захапленне -месцы нашага ўзлёту, наша моц. І так патрэбна і неабходна саграваць душу сваю вачыма гэтых імгненняў...
Дзякуй за ўзнёслыя радкі, сонейка, якое скача ў прыполе)) Уявіла!!!
Згубіла Вас зусім, Ганна... Надоўга прападалі, хвалявалася... Убачыла ўчора, што Вы зайшлі і ўзрушылася! Беражыце сябе! Усяго яснага і светлага! З павагай
Гарунова Святлана 15.10.2023 09:11 Заявить о нарушении
Анна Атрощенко 23.10.2023 14:24 Заявить о нарушении