Залаты Ланцуг

Апранi свой плашч, свой капялюш.
Падымi каўнер, ды адчынi парасон.
Залаты ланцуг - плён шэрых дзён.
Ён трымае нас, ён нас узяў у палон.

Снег i вецер там, дзе ты iдзеш -
Ты святкуеш ноч, што настае з кожным днём.
Залаты ланцуг не разамкнеш.
Залаты ланцуг цягне цябе на дно.

Ты зрабiў свой крок за Рубiкон.
Ты iдзеш праз час, бы па вадзе.
Залаты ланцуг - твой шэры сон.
Ты сам-насам з iм, ты стаў звяном у чарзе.

1995, аўдыё касэта 'Па-над дахамі', тэкст песні. Музыка - Слава Корань


Рецензии