СОН
Моей мучительной любви.
Приди, задуй мою лампаду,
Мои мечты благослови!"
А.С. Пушкин
Смяротных уладыка - СОН,
Табе прызнанне i паклон!
Ты усё жывое зберагаеш,
I стому дня з сабою забiраеш.
Табе вядомы згадкi векавыя,
Падзей мiнулых водгукi былыя,
I падуладныя табе хвiлiны,
I цешаць сэрца успамiны.
I ты сябруеш з Светам Тым,
Дзе нашы продкi спачываюць,
I з нашым будучым жывым,
Сны ад няшчасця прадасцярагаюць.
Акутай, Сон, мяне дрымотай,
Пяшчотнай лАгадай самотнай.
У сне з палёгкай уздыхну...
Нядарам смерць зраднi зямному сну!
Свидетельство о публикации №117020707923