Мая Надзея
Нібыта сонечны прамень,
Ты прывітальным цёплым словам
Мне дорыш радасць кожны дзень.
Сваёй усмешкаю уранку,
Ласкавым шэпатам уначы,
Для шчасця ты, мая каханка,
Мне дорыш тысячы прычын.
Ты сапраўды мая Надзея,
Мая каханка,светлы шлях,,
І гэта думка мяне грэе,
Як лета водар у палях.
Свидетельство о публикации №117020712635