Абдымi, абдымi!
1.
Ты падыйшоў, нібы вар'ят,
І ўбачыў свет маіх вачэй.
Дык не пытай, чаму ды як,
А абдымі хутчэй.
Я шмат гадоў ішоў дамоў
І скрыгат чуў чужых дзвярэй.
Змый з маіх вуснаў пыл шляхоў
І абдымі мацней.
Прыпеў:
Абдымі, абдымі,
Кахання шчодрасці прымі.
Аб цудзе тых вышынь-глыбінь
Хавай да скону успамін.
Абдымі, абдымі,
Душу ў аблокі уздымі.
Мой давяральны подых «так» -
Нібы анёла крылаў мах.
2.
Ты сапраўды, нібы вар'ят,
Маіх жаданняў спеў адчуў,
З-за кратаў, нібы вязня, скраў
Маю імклівую душу.
Глядзі, каханка, сон-узгад,
Заплюшчы вочы пашчыльней.
За камянямі жорсткіх здрад
Больш не пабачыш ты мяне.
Прыпеў.
Свидетельство о публикации №117020711035