Люблю у летнiм вечару,
сядзець у бацькавым саду,
глядзець праз воблак бялiзну -
зяуленне зорачак мiру.
А вунь Вянера узышла -
пучком сiняга святла
мне мiргнула бы знарок:
- Ах, якi цудоуны вечарок!
Жабы песню хорам завялi
аб прыгожым летнiм вечары,
так гарланяць квакуны -
не шкадуюць горлiца яны
Салавей, славуты пявунок,
свой дабавiу гаварок,
майстара пералiвау i каленц -
забiрае сэрца у плен.
Пад нагамi конiкi трашаць,
быццам, тройкi дзесь ляцяць,
а на дасвеццi нячутна -
выйдзе тата кашляючы гучна.
Вось упала на пялесткi i раса
ды гучнеюць ранка галаса -
напоуняецца пяшчотнасцю душа
да начнога незямнога хараства.
Свидетельство о публикации №117020611214