Дуброва
Сярод балоцiн i лясоу,
Вёска, якой я ганаруся,
Што летапiс вядзе з дубоу.
Дуброва! Лес-шацёр чароуны,
Бо жыхары яго - дубы,
Магутны, дзiуны, моцы поуны,
Такiм сто год назад ён быу.
Тут людзi пасялiлiся у раздоллi
Лясоу,лугоу, балоцiн векавечных,
Зямлю пахалi i дзяцей расцiлi,
Разумных, працавiтых i сардэчных.
Сярод дубоу стаялi хутарамi
Сялянскiя няхiтрыя памесцi.
Хапала месца усiм, а за хлявамi,
Дубы шумелi векавою песняй.
Дуброва! Для душы прыстанак,
Кранае памяць лагадай, цяплом,
I снiцца дзiуны ласкавы свiтанак,
I мацi з бацькам у хаце за сталом...
Свидетельство о публикации №117020407667