Мая чароуная Венецыя
журботны анел разбуранай карыятыды,
крыламі якога пырхаюць шпаркія чайкі
над берылавай шаллю яшмавай Атлантыды.
Салёная пена песціць раздзетыя пальцы,
макаўкі апельсінавых вежаў лашчаць вока –
шчыльнае ўлонне майго чуйнага сэрцабіцця
ўвабірае манодыі
шэптаў
мастацкіх срокаў.
Хочацца стацца лёткай сірэнавай брызаю,
каб тураваць мосту ўздыхаў,
штормам пад Рыяльта,
каб абвінаць папяровыя брамы палацаў
і мудрагелістыя выцінанкі са смальты.
Жадаецца асядлаць прароцкую чацвярню
залатагрывых вяшчунаў кнігакніжнай згубы,
каб разнасцежыць яхантавае ўваскрашэнне
і павек цалаваць адрыятычныя губы.
Сіляю хісткую споведзь ўсемагутных ільвоў
й сябе адпускаю на іхняе пакаянне,
пакуль мыльныя вусны спалохана сцерагуць
інтэрымарнае,
але цяжкае
развітанне.
Свидетельство о публикации №117020301622
Артур Грей Эсквайр 03.02.2017 19:56 Заявить о нарушении
А гэта толькі пачатак верша. Мо ноччу скончку. Прынамсі, на гэтым тыдні дакладна павінна скончыць. Дзякуй за словы)
Аляксандра Фагот 05.02.2017 01:56 Заявить о нарушении