Б. Пастернак. Самоцце
Пустэльнi сiплi,
Iльвы раўлi, да зорак тыграў
Памкнуўся Кiплiнг.
Зiяў, спустошана, страшэнны кладзезь
Самоты не пярэсты,
Гайдалася, лязгатам i суладдзем
Адубелае шэрсцi.
Цяпер гайдацца працягваючы
У вершах без рангаў,
Брыдуць у туман расой хiтаючы
I сняцца Гангу.
Свiтанне халаднючае ехiднай
Спаўзае ў ямы,
А ў джунглях вiльга жалобы забiтай
I фiмiяма.
(1890~1960)
Свидетельство о публикации №117020108642