Зiма скавала рэчак бег

Зіма скавала рэчак бег,
Схаваўшы боль зямлі старанна:
Скарынкамі пакрыўшы раны,
Пасыпаўшы гаючы снег.

Іскрыцца студзеньскі абшар,
На срэбных дрэвах ззяе голле.
Смяецца звонка наваколле
Ад хараства зімовых мар.

Ярчэйшымі здаюцца дні,
Знікае неўзабаве скруха.
Птушыны пошчак лашчыць вуха –
Звіняць аскепкі цішыні.

Здалёк чуваць дзіцячы смех.
Свет упрыгожаны, прыбраны.
Зямля, забыўшыся на раны,
З удзячнасцю прымае снег.

31.01.2017


Рецензии