Нармальна
Маленькае "я"
Больш "цябе"
І "кахаю".
З той пары, нібы з камячочкаў ядвабу
Будую паветрана-снежную бабу.
Каб не выпуклялася "я"-шка задзіра,
Накрыла б вядром і маркоўку ўсадзіла...
Раптоўна ільдзістая лёккая зграя
Мой сказ падкрадае: "цябеякахаю"!
Мяце завірухай, уецца завеяй-
Куляе палонны "кахаюцябея",
Дае паскарэнне, імкне ў вандраванне,
Ўздымаючы слоўцы ў сівое надхмар'е!
У студзеньскі вырай мільёнаў гісторый,
Закінуўшы літары проста на зоры...
Стаю на прыпынку, аўтобус чакаю.
Дзесь чвякае каша:
"Кха",
"бе",
"яць",
"аяю".
Усё рэальна:
http://www.youtube.com/watch?v=K9eSd73qPjI
Свидетельство о публикации №117013000813