А памiж намi снег...
Кубачак кавы горка-салодкай
На белым зімовым стале...
Зоркай яскравай, гучнаю ноткай
Рвецца душа да цябе...
Не адварочвайся любы-каханы -
У сэрца маё зазірні...
Мілы, найлепшы, самы мой самы -
Адзіны такі на зямлі...
Ты адыходзіш далЕй і далЕй -
Знікаеш у шэрай зіме,
Інеем стынуць слёзы з вачэй -
Іх не убачыць табе...
Астылы, халодны кубачак кавы -
Лёсам замецены след...
Што гэта, што гэта паміж намі?
А паміж намі - снег...
30.01.2017 г.
Свидетельство о публикации №117013010943
Як яна гэта само жыццё.
Калі холадна - хочацца вельмі цёплая
І гарачага напою. Асабліва горкага кавы...
Артур Грей Эсквайр 31.01.2017 16:47 Заявить о нарушении