Вачыма дзiцяцi

Вачыма дзіцяці альбо мудраца,
які затрымаўся ў маленстве,
зірні на сусвет праз "гало" дзьмухаўца —
і ўгледзь
ува ўсім
падабенства.

Ва ўсім, што народжана ўлоннем зямлі
пад сонейка-ліўня наглядам:
што ўранні квітнее — так хораша! — і...
злятае...
увечар...
ападам.

Знікае кудысьці "нікім і нічым",
пагнанае ветрам-вазніцай
у дальнюю блізь
і ў блізень-далячынь,
каб потым...
ізноўку...
з'явіцца —

па промніках сонца,
па нітках дажджоў,
па "чырканню" жнівеньскіх знічак...

у новае "быцьма" —
адвечнае шоў —

аднойчы...
парой маляўнічай...


Рецензии
Прыгожа, разумна-мудра, маляўніча - цудоўна! Сапраўды гэта пагляд мудраца ці дзіцяці, якім адкрыта больш, чым любому звычайнаму жыхару планеты)). Вельмі рада, Лаззара, і ганаруся знаёмствам з Вамі, бо Вы - з тых, каму бачна незвычайнае і дадзена магчымасць расказаць пра тое незвычайна!
З удзячнасцю і пажаданнем святла

Клавдия Семеновна   08.02.2017 13:31     Заявить о нарушении
Дзякую, Клаўдзія Сямёнаўна! А ў мяне ад Вашых вершаў на сэрцы заўсёды робіцца цёпла-цёпла... Нават калі верш сумны...

Лаззаро   26.02.2017 22:11   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.