Закаханы

Закаханы у родны свой край
Я жыву на вялізнай зямлі,
У душы маёй музыка грай,
Зранку, ды й да вячэрняй пары.

Закаханы у родных дзяцей
Я працую на іх дабрабыт,
Шмат у свеце цудоўных людзей,
Але дзеці найлепшыя з іх!

Закаханы у маці сваю
Да яе я спяшаюсь заўжды,
Аб адным толькі Бога малю,
Каб не ведала мама бяды!

Родны край, мае дзеці і маць,
Што быць можа яшчэ даражэй,
Ды й каго мне шчэ болей кахаць,
Акрамя маёй маці і дзяцей!


Рецензии