Без нуды i жуды

Без нуды і жуды
Праляцелі гады
Мы душой не старэлі с табою!
Помніць хваля ў Свіцязі светлай вады
Як мы ў ёй грэлі сэрцы абое!
Помніць лес у Рудзе,
У Мураванцы гара,
Дзе мы дзецьмі с табою бывалі,
І сачылі мы дзе,
Зоркі ясна гараць,
Па юначы з жарсцю дзе кахалі!
Хай мінуў гэты час
Назаўсёды для нас,
Засталіся ў душы ўспаміны
Быў шчаслівы с табой,
Я заўжды без прыкрас,
Бо каханы ў цябе быў адзіны!


Рецензии