Беражэ ад бяды
у шлюбе - шэсцьдзесят два гадкi!
Шмат чаго перажыла сям’я:
крыкi, сварка, калатня,
а нi мацi, а нi дзецi мы -
не адчулi на сабе яго рукi.
Памятаю толькi адзiн раз
дау сынам бацька наказ:
- Каб нiколi у рукi, у жыццi,
Вы цыгарку не узялi!
Добрыя былi хлапцы:
не курылi, не пiлi,
самавукам навучылiся iгры
на гармонiку й гiтары
ды у клубе, у вечары,
адпачынак моладзi вялi.
Але ж моладасць мая -
не баюся бацькаваа слауца.
Дык па першае чысло -
aдхапiла месца мяккае яго.
Ён i бацька ужо i дзед,
Але больш не брау ён цыгарэт.
Хоць унукi усе дарослыя дауно -
памятаюць дзедава цяпло.
Многа шкоды дзеду прыняслi
ды не церлi вочы кулакi,
мабыць, трошачкi крычау,
але усе iм выбачау -
так iх нэрвы зберагау,
за характар паважау,
щто усе выхадкi яны
прызнавалi бес хлуснi.
Потым з дзедам выпраулялi
i да жыцця усе вярталi:
матацыклы, санкi, равары,
што зламалi бес пары.
На пакосе памагалi
цi кароу на выган выганялi;
разам нешта майстравалi.
I хапала усiм дабра,
бо была шырокая яна,
дзеда нашага душа.
Адказаць у дапамозе не магла
i нясла палёгку, i цяпла.
Быу такi ён лоукi, працавiты,
не было на свеце i таго,
каб не умелi ручанькi яго.
А калi спявалi з мамаю яны -
дык мы слухалi раззявiушы раты.
Танцавау прыгожа, у два бакi,-
кракавяка, полькi наразаючы кругi
ды нагамi выдавау вiнты,
калi з братам, з выхадам, цыганачку iшлi.
I людзей у хаце у нас было заужды,
асаблIва, як iшлi дажджы,
бо не буджеш ты касiць травы
цi у полi малацiць снапы.
Bа што толькi не гулялi мужыкi!?
Карты першы сродак ад тугi -
на калоды тры рассядалiся яны,
дым стаяу, хоць сякеру вешай ты.
У адной надрывалi жываты,
дзе гулялi у дурака,
бо пагоны вешалi аж да вальта;
у другой кагорце бралi - мальцы -
па капейцы ставiлi дзеля красы;
ну, а трэцiя хлапцы стаукi паднялi
i у тысячу па рублю стрыглi ужо.
А старэнькiя дзядкi рэзалiся у лато.
Ды гулялi толькi у выхадны
астальныя днi -
працаю занятыя былi.
Колькi працы за жыццё
адрабiлi ручанькi яго!
Памятаю усё жыццё: жылаваты ды худы,
цягавiты, упарты i да працы злы.
Столькi ласкi, цеплынi, любвi
падарыу нам пры жыццi,
што, здаецца, зорачка ягонай дабраты -
беражэ нас зарас ад бяды.
Свидетельство о публикации №117012406825