Дзед Шэрхан
След заставiу у жыццi,
Прауда, цёплы i жывы,
Хоць i страх быу немалы.
Поуна хата, як заужды -
Пазбiралiся людцы
Ды гулялi у карты
У майстэрнi, ля сцяны.
Захацеу наш дзед Пятро,
Паглядзець яшчэ кiно -
Телевiзар куплены ужо,
Але у пакоi быу ажно.
Сам маленькi i худы,
Вельмi бордзенькi, жывы;
Нос вялiкi i таусты,
I яго Шэрханам звалi мы.
Мо з-за носа смешнага таго -
Ну, так прозвiшча лягло.
Ён так мульцiкi любiу,
Што дзецьмi iх i глядзеу.
На стале ляжалi два шнуры
Ды яшчэ, аднолькавы былi.
Не глядзеушы ад чаго -
Сунуу дзед адзiн у святло.
Вось бяды дык нарабiу -
Телевiзара спалiу:
Дым катлуе i смурод iдзе!
Ох, а як жа, памагчы бядзе?
Ён на двор да нас бяжыць
I так моцна галасiць:
- Што ж я, дзецi, нарабiу,
Пэуна, й хату запалiу
Не кiно ужо тут было -
Ён збялеу, як палатно.
Толькi у хату мы зайщлi
Ды прычыну ураз знайшлi -
Кiпяцiльнiк наш гарыць,
Што на лавачцы ляжыць.
Дзед жа сунуу у святло -
Замест телевiзара яго.
Адпаiлi дзеда мы вадой,
Абдымалi усе яго гурбой,
А праветрыушы пакой –
Фiльм глядзeлi чарадой.
Свидетельство о публикации №117012405928