А не цыферблат
Разгублены, халоднымі вачыма.
Павер, шаноўны, гэта немагчыма:
Убачыць тое, што прайшло даўно!
Пачуцці пад аховаю жыцця!
Яны - яго дыханне і аснова!
Імкнецца думка - адгукнецца слова!
Пачатак кожны мае свой працяг.
Шмат вокнаў... І чакання ў вокнах шмат...
Магчыма, нехта выгляне, заўважыць!
І прагматычнае не пераважыць!
Жыць стане сэрца, а не цыферблат!
Пабегла думка - увабрала слова!
Таму, шаноўны, усё своечасова.
Свидетельство о публикации №117012109838