Аднойчы
Я выйшаў за хлебам і нечым яшчэ.
Спусціўся з гары, а пад гэтай гарою
Празрысты ручай нечакана цячэ.
Аднойчы парою сцюдзёнай, зімовай
Ручай распавёў: так не будзе, каб я
Загінуў ад смагі, сябруючы з мовай,
Бо слова ўтварылася ад ручая.
Аднойчы, парою зімовай, сцюдзёнай,
Напіўшыся словаў на некалькі год,
Я вырашыў: досыць нудоты будзённай,
І выправіў сумнай гісторыі ход.
Парою сцюдзёнай зімовай аднойчы
Я выйшаў за хлебам і нешта знайшоў.
Я байку вам баю, глядзіце мне ў вочы:
Я тут, на Тутбаі, працягваю шоў!
14.01.2017
Свидетельство о публикации №117012102855