На скрыжаваннях...
Сярод пергаменту,папірусу і скруткаў
Я падымаю пыл сівых надзей,
Што выткау час стагоддзяу падарункам .
На аркушы паперы векавой,
У вобразах біблейскіх старажытных,
Зноў паўстае прасцяг перада мной,
Дзе я вандроўнік на жыццёвым сшытку.
Майструю выбаўлення карабель,
Складаю ў куфар Госпада набыткі,
Калi мой шлях зачэпiцца за мель,
Там адпачну, бо Богам не забыта!
12.05.2014.
Свидетельство о публикации №117012111918