***
О сьвітанку зара, ты пяшчотна, бы нітка караляў,
Саграваеш мяне негарачым чароўным цяплом.
Ціха поіш праменнямі, быццам заспанае, лісце,
Разагнаўшы туман і п’яніўшы, нібыта віном.
О сьвітання раса, па табе прагуляюся зранку
Як заўжды, басанож, пакідаючы след за сабой.
Пакружуся у марах нібыта ў цудоўнейшым танцы,
На траву упаду ды памыюся чыстай вадой.
О сьвітання зара, накіруй на мяне ты свой промень,
У душу зазірні, дзе жыве адзінота мая.
Ўсё чуваць цераз час такі ціхі няўрымслівы гоман -
То надзея мне шэпча, што згублена дзесь у палях…
… Так, магчыма загублена, ды не забыта ніяк!..
(Олекса Ост, з укр.)
Свидетельство о публикации №117012110461