Размова з месяцам

Вечар, ціш, пачатак мая.
Вось і ночка падступае.
А на небе толькі зоркі –
Пачалі свае гаворкі.

«Дзе ж ты, месяц, ясны, цэльны?
Не застанься безудзельным,
Асвяці мне шлях да мілай,
Палячу к ёй, як на крылах!

Мы сустрэнемсь каля гаю,
Вельмі я яе кахаю».
Як у казцы, сярод ночы,
Адкрывае месяц вочы,

Выяўляе свае чары
І гаворыць мне з-за хмары:
«Я жадаю вам да рання
Незабыўнага кахання!»

(Перевод некоторых слов с белор. языка) Вельмі – очень, вочы – глаза, гай – роща, жадаць – желать, зорка – звезда, казка – сказка, каля – возле, каханне – любовь, месяц – луна, пачатак – начало, размова – разговор, ранне – утро, сустрэцца – встретиться, хмара – туча.


Рецензии