Зiмовыя сны
У студзеньскім сне нездарма:
Казалі, прачнуўшыся, клёны,
Што будзе не вечнай зіма,
Што будзе не доўга журботным
Падталы сябрук снегавік:
Струменем жывым і вільготным
Ён сыдзе ў раўчук-сакавік.
Дзе снегу апошняга ўсхліпы,
Дзе змёрзлая глеба ледзь-ледзь,
Там будуць удзячныя ліпы
Ўвесь ліпень духмяна квітнець.
Прачнецца нястрыманы чэрвень
(ён першым заўсёды ўстае):
Чырвоны, як казачны певень,
Гарачы, як вусны твае.
18.01.2017
Свидетельство о публикации №117011800830