Мой любы домiк...
Сумна мне адной у вёсцы,
Восень усё святло крадзе.
Вельмi я люблю, як хтосьцi
Летам да мяне iдзе.
А калi машына едзе,
Я заўжды гляджу ў акно -
Цi праедзе, цi прыедзе,
Весялей мне ўсё адно.
Ну а ўзiмку я гасцюю
У дачушак дарагiх.
Месяц у адной сялую,
Месяц - весялю другiх.
Добра мне ў iх жывецца,
Кормяць, быццам на забой,
I вадзiчка з крана льeцца,
Светлы, прыбраны пакой.
Я люблю сваiх дачушак -
Даглядаюць - высшы клас!
Але ж не прывыкну - ванна ...
Я люблю свой просты таз.
Ля калодзежа каторы -
У iм магу я прасцiрнуць
I пасудзiну памыю,
Толькi б лета мне вярнуць.
Лаўка, што стаiць ля ганка,
Снiцца мне! Хачу дамоў!
Надаела гэта манка,
З печы хочыцца блiноў!
Мой гародчык сэрцу мiлы
Нейдзе снегам занясло.
Ох! Схапiла б зараз вiлы,
Ды здароў'e ўжо нi то!
Не бядую, мне за тое
Можна смела паляжаць.
Завалюся я за печку,
Каб што-небудзь пачытаць.
Ну цi скора ж вясна прыйдзе?
Дачакацца не магу!
Сабiраю я адзенне,
Суну у валенак нагу!
Я, пад'ехаўшы пад вёску,
Як убачу елак вал,
Скiну хустку, хай прычоску
Развявае ветра шквал.
Маладзею тут душою,
Родны кут мне сiл дае!
Ты чакай, мой любы домiк,
Я прымчуся па вясне!
17.01.2017
Свидетельство о публикации №117011812086