На абед - адна вада

(гумарэска)
Ох, зварыла жонка суп
І без бульбы, і без круп…
Так, салёная вадзіца,
Можна нават пахмяліцца.
 
Ўзяў я лыжку, сеў за стол,
А яда – як ў горле кол!
Хоць бы лыжачку капусты
Ці сырок той, што нятлусты…


– Ты, жана, з якой нагоды
Здзеквацца пачала?!
Варыш сёння адну воду,
Хоць бы сала падала…
 
Жонка злобна паглядзела:
– Я абед адна не з’ела.
Святы дух не ем сама,
Лепш кавалак з кабана,
Кашы з маслам, хлеба лусту,
Але ж у кішэні пуста…
Прынясеш мне сотняў пяць –
Буду смачна гатаваць!
 
Я замоўк. Стаў есці суп
І без бульбы, і без круп…


Рецензии