Я думала
Я думала –
Так не бывае,
Каб восень нам сталася раем
І крылы лятучых трамваяў
вярцелі планету маю
Маланкай ў начы буркаталі
Парасткі ў небе пускалі,
Я думала –
Вось яны хвалі,
То ж вершы ляцелі тваі.
З вокнаў наросхрыст,
збаўленнем,
замежнай маёй тугі,
Чый голас хавае сумненне,
Я ж думала –
лёд і снягі
Над светам лісты,
як грамніцы,
І сны не вярнуцца назад,
Я думала –
вось таямніца! –
І выйшла за воблакам ў сад.
Дзе ў лісцях юнацтва лунае,
І думкі дажджоў аб каханні,
Я думала –
так не бывае,
Пяюць салаўі аб растанні.
І ў поўнач – радзіны і мука…
строк бесмяротнасць
пазбавіць нас сну,
Я думала – восень – разлука
А ты падарыў мне вясну.
Свидетельство о публикации №117011611862
Просто подарок хоть и на украинском,
Но просто в душу заходит Видимо старались.
С уважением почаще заходите мы всегда будим рады.
Забина 17.01.2017 23:40 Заявить о нарушении