Я узiмку любым стацца захацеу

Здабыткі маiх дзедаў не кранаюцца мяне.
Памёнткі разадраны. Пах часін.
І ўпоперак злачынству, а прыгоднасць толькі ў сне.
Маўчыць, спявае, потым зноў маўчыць.
Праклёны векавечны, а прываткі ля мяне.
У адзіноцтве згіну па жыцці.
А што з таго, што мне маёй знагоды не знайсці?
Навошта планаваць - куды ісці.
Ўсё неяк атрымалась недарэчна, не ў мой час.
Свядомыя - паборнікі штодзён.
Нязгледжаны знікаюць і пытюцца ў нас.
За што, куды, навошта йдзём, ідзём?
Салодкія цукеркі. Ім бы сон перамагсці.
Падмога першаму адценне ўласных мар.
І выбіранне лепшага - па зайздрасці ў жыцці.
Бяз кошту падарунак мне - ліхтар.
Ўхапі за лапы сжэртага, ён мусіць далей быць.
Жыцця канчатку мгнення не знайшлось.
І што з таго, з кахання ўцёк, жадаў - хаваць, знайсці?
Быць ворагам каханню не здалось.
Даруйце брыдкасць-ўпэненнасць, што быццам чараўнiк.
Спытайце за прытомленнасць. Адчай.
Здзіраю шкуру я, а не. Здраў сон i знiк.
Скатована, сгатована - вось рай.
Здабыткі малых нашых не кранаюцца мяне.
Але шаруе ў сэрцы штось не так.
Расцягнуты ў арнаменце па старым дыване
З усмешкай пагражае верхні сцяг.
Калыскі, здрады, ганьбы ўцякаюць скрозь далонь.
І я, паследак дзедаў, звар'яцеў.
З запалкі ўлетку хутка разгараецца агонь.
Я ўзімку любым стацца захацеў.


Рецензии