У Пагоню

Праз сутарэнне шапчу ў прадонне:
Мой рыцар цёмны, вазьмі ў Пагоню!
Знайду спагады ў Пагоні лютай:
До ў чорным сэрцы маім атруты,
Пякельнай цемры ў вачах даволі.
Шыпіць любові маёй вуголле,
Крыжы малюючы крохкім пылам.
Ды конь гуляе смалой застылай.

Літаю птушкаю па-над столлю:
Мой рыцар светлы, прымі ў Пагоню!
Прыдатны з'едлівы глузд цвярозы,
І ясны позірк, і светлы розум.
Яскравы, востранькі меч гатовы,
Бы зоркі, іскрамі з-пад падковы
Сняжынкі белай сівой балады
Пра лёгкасць мары і цяжкасць праўды.

Спагнаўшы краты і забароны
Ўзлятаю рыцарам я чырвоным.
Спрадвечным знакам!
                Заўжды і сёння
Жыве ў краіне маёй Пагоня.


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.