По мотивам книги Л. Дранько - Майсюка Акрополь
Колькі незвычайных вобразаў,цудоўных, прыгожых; якая багатая эрудуцыя ў паэта!
Колькі дзівосных думак я запомніла, і цяпер яны будуць жыць са мной усё астатняе жыццё: магу паўтарыць іх нават сярод ночы:
- Як дзіця туліцца да матулі, еўрапейцам хочацца прытуліцца да Грэцыі, дзе ўсе альфы смутку становяцца амегамі радасці…
Альбо:
У Грэцыі нашы целы пераўтвараюцца ў тонкія струны, а душы - у самыя пранікнёныя гукі.
Ці:
Еўропа малітоўным шэптам успамінае Эладу: культуру трэба ставіць вышэй за цывілізацыю, а цудоўнае ахоўваць ад звычайнага.(Сапраўды, пакуль культура не будзе прэваліраваць над эканомікай, нічога добрага не будзе ў краіне).
Як мне падабаюцца радкі, якія назаўсёды пасяліліся ў маім сэрцы:”Мы ляцім у Грэцыю, каб пакаяцца, што часцей лямпачку запальваем за свечку, часцей за Евангелле чытаем газету”.
Якая прыгожая малітва сэрцу на роднай мове!
Думаю: паважанаму спадару Леаніду трэба напісаць самы лепшы ва ўсёй Еўропе раман на такой жа высокай ноце!
Глядзіце, як разумна і чароўна:
- Чалавек на зямлі і чалавек у небе - розныя істоты; на зямлі - ён гаспадар, у небе - госць.
Не пераношу пах цыгарэты,але як прыгожа у Дранько- Майсюка:
- Ты просіш цыгарэту, і мне здаецца, што на сапфіравы агеньчык запальнічкі набяжыць эгейская хваля.
“Акропаль” можна чытаць дзесяць разоў - і знайсці штосьці новае і незвычайнае:
- Надыходзіць НЕБАСТРУННАЕ заспакаенне, і я пачынаю прызвычайвацца да цябе, да твайго НАВАЛЬНІЧНАГА водару.
- І я раблюся нецвярозай ад п’янага Палевіка- нябачнага чалавечаму воку палескага фаўна, які нат не глянуў на зламаную сцяблінку закаханай вербены.
Паэт піша:”Тысячы феерычных слоў нараджаюцца ўва мне, тысячы неверагодных вобразаў”,- і гэта праўда.
І шчырае дзякуй той, якая натхніла на гэтую Богам дадзеную Паэзію.
Якая гэта праўда:
- Каханне - пачуццё тупіковае: над ім злавесна пацепваецца асінавае лісце нянавісці.
- А заканасць - шыкоўнае і раскошнае пачуццё.
- І тады пачынаеш разумець:
“Мне патрэбна твая заўсёдная прысутнасць, тваё вечна новае цела- дасканалае, як арфічны палёт лебедзя; наіўнае, як маладзіковая сляза; капрызлівае, як вузел, у які непарыўна спляліся гітарныя струны і шыпшынавыя сцябліны”.
І яшчэ мне вельмі - вельмі спадабаліся тры цудоўныя замалёўкі “Акропаля”:
- Лаўровы, без адзінай жоўтай плямінкі, зялёны лістапад.
Ці бачылі вы такі?
Другое разважанне вось такое:
- У любую краіну можна ехаць аднаму, у Грэцыю трэба ехаць з той жанчынай, цалуючы якую, дакранаешся, як да жывой плоці, і да яе завшніцаў, пярсцёнкаў, ланцужкоў…
Уявіце карціну: Ён і Яна, ужо састарэлыя,ідуць па вуліцы, нібы адыходзяць у вечнасць:
- Старасць для іх- толькі ўзрост, усяго толькі ўурост, а не стомленасць, не расчараванне і не адчай.
Якім правільным Чалавекам трэба быць,каб пражыць такое харошае жыццё!
Свидетельство о публикации №117011108053
Илья Марин 2 12.01.2017 01:44 Заявить о нарушении
А стихотворение понятно даже без перевода!ну правда.отдельные слова не поняла,а общий смысл вполне.Красиво!
Наталя!с Новым годом ! счастья и радости,творческих озарений желаю,Добра и доброты, приятных удивительных событий !
Галина Петровна Суховерхова 12.01.2017 02:31 Заявить о нарушении